Алан Харвi Гут
2026-01-21 09:30:43
Алан Харві Гут (англ.: Alan Harvey Guth; Нью-Брансўік, ЗША, 27 лютага 1947) – амерыканскі фізік-тэарэтык і касмолаг, стваральнік інфляцыйнай мадэлі Сусвету, які пашыраецца. Разам з Генры Таем выявілі, што стандартныя здагадкі ў фізіцы элементарных часціц і касмалогіі прыводзяць да фантастычна вялікай колькасці магнітных манаполяў. Гэты вынік быў атрыманы крыху раней савецкімі навукоўцамі Я. Б. Зяльдовічам і М. Ю. Хлопавым, якія працавалі тады ў Інстытуце пракладной матэматыкi ім. Келдыша ў Маскве, а таксама амерыканскім навукоўцам Джонам Прэскілам, які працаваў у Гарвардзе. Гут і Тай пачалі пошук альтэрнатыўных здагадак, якія дазвалялі пазбегнуць праблемы "перавытворчасці" магнітных манаполяў. У выніку гэтых пошукаў Гут мадыфікаваў тэорыю Вялікага выбуху, стварыўшы інфляцыйную мадэль Сусвету. Удастоены Прэміі па фундаментальнай фізіцы (2012), Прэміі Каўлі (2014).
