BelNET logoНаучно-образовательный портал ядерных знаний Республики Беларусь BelNET (Belarusian Nuclear Education and Training)

Жозэф-Нікола Дэліль

Імя: Жозэф-Нікола Дэліль
Дата: 4 красавіка 1688 г.

Жозэф-Нікола Дэліль (фр. Joseph-Nicolas De L'Isle; Парыж, Францыя, 4 красавіка 1688 — 11 верасня 1768, там жа) — французскі астраном і картограф. Астранамічныя працы Дэліля прысвечаны назіральнай астраноміі, астраметрыі, нябеснай механіцы. Назіраў сонечныя і месяцовыя зацьменні, пакрыццё зорак і планет Месяцам, вывучаў сонечныя пятны, вымяраў дыяметры Сонца, Месяца і планет. Займаўся арганізацыяй, прадвылічэннямі і апрацоўкай назіранняў па вызначэнні паралаксаў Солнца і Месяца. Сумесна з Г. Гейнзiўсfм назіраў каметы (1742, 1744), пабудаваў тэорыі іх руху. Даў падрабязны аналіз усіх публікацый па тэорыі камет пасля І. Ньютона і Э. Галея. Распрацаваў метад вызначэння арбіты каметы. Займаўся некаторымі пытаннямі оптыкі, ў  прыватнасці дыфракцыяй святла; вывучаў дыфракцыю ад розных па форме цел, адкрыў шэраг важных заканамернасцяў гэтай з'явы. Вялікую ўвагу ўдзяляў вывучэнню і перакладу на еўрапейскія мовы лепшых прац навукоўцаў Усходу, у прыватнасці Улугбека. Выхаваў яркую плеяду вучняў, сярод якіх Л. Гадэн, Ж. Ж. Лаланд, Ш. Месье. Прафесар астраноміі (1725), замежны член (1747-1748) Пецярбургскай акадэміі навук. Член Парыжскай акадэміі навук (1714), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1724), Берлінскай акадэміі навук і многіх іншых акадэмій навук і навуковых таварыстваў.